Home
It's My Life
Апошнія запісы 

Рэклама

Наладка
29-Стд-2010 02:39 pm - завеі, студзень

замятае усё. залазіць холад у душу. люты вецер выдувае ўсё што там было калісці.
і не атагрэцца нічым.
не было. няма. ня будзе.
забяры мяне з сабой, вецер, калі ласка..
butterfly
27-Стд-2010 10:21 pm - Магілёў
люта-марозная вандроўка на выходных і апошні ўзяты абласны цэнтар

more )
butterfly
18-Стд-2010 11:07 pm - ггг )
Буддисты — Если случилась жопа — в действительности это не жопа.
Исламисты — Если жопа случилась — значит, на то была воля Аллаха.
Католики — Жопа случилась потому что вы были плохими.
Пpавославные — Жопа случилась? Hу и фиг с ней.
Баптисты — Жопа случилась? Споём о ней.
Кришнаиты — Жопа случилась. Рама-рама.
Экзистенциалисты — Что такое жопа, в сущности?
Растафарианцы — Давайте забьем косяк из этой жопы!
Пессимисты — Жопа перманентна! Она была, есть и будет.
Оптимисты — Hет ничего лучше хорошо случившейся жопы.
Пофигисты — Жопа? А ну её в жопу.
Консерваторы — Традиционно-расовая жопа была, есть и будет.
Экстремисты — Жопа, вид спереди.
Фpейд — Жопа случилась в pаннем детстве.
Ницше — Случившаяся жопа сделала меня только сильней.
Юнг — То, что жопа случилась, является пpоявлением аpхетипа Великой Матеpи.
Карнеги — Случилась жопа? Улыбнись ей!
butterfly

калі небудзь я таксама напішу такую кнігу толькі ў сто разоў лепей
butterfly
8-Стд-2010 10:26 pm - ...
а сёння мы з [info]acvarelllкай каталіся на ліноліуме з малінаўскіх горак !
гэта крута
butterfly
3-Стд-2010 09:00 pm - ...
тут больш не будзе фота.
дурацкая вінда, дурацкія прогі. дурацкі сусвет. сімэджык адмаўляецца праводзіць праз сябе імэджы. ну і фтопку. усё роўна не вартыя.
забей.
запей.
butterfly
1-Стд-2010 01:52 pm - нг
прайшоў так як я і думала.

перадгісторыя
ячшэ за некалькі дзён да гэтага ўсё было далёка не аптымістычна.
- па-першае фарматнуўся комп, насіла я яго аднаўляць але пакуль не дабілася станоўчых вынікаў.
- па-другое захварэла за зуб. балеў вельмі-вельмі. а потым выдалілі нэрв. прышпільна, калі выдалялі паказалі мне яго. добра што я не надта ўражлівая таму прытомнасць не страціла а наадварот уважліва разглядзела. такім чынам убачыла недасяжны кавалачак сябе на скальпелі - маленькага крывавенькага чарвячка, ужо не жыхара ў зубе..
- ну яшчэ некалькі нецікавых абломаў і недобрых здарэнняў напярэдадні
- ну і плюс аццкія растраты на ўсё гэта

ладна.
сам нг быў дзіўны. я дабітая ўсім сказаным вышэй канечне ніякага свята і тым больш цуда не адчувала і не чакала ўжо. і собсна яно таксама да мяне не надта імкнулася.
і ніякіх елак.
а настрой проста.. ну абыякавы кшталту. не тут. прастрацыя.
ноччу дзеля правядзення важнай міссіі пад кодавай назвай ''транспартыроўка цела Джэйн з пункту В у пункт М'' пабывала на вакзале. праводзіла цягнічкі Масква-Брэст і Масква-Гродна. памахала лапкай пераадольваючы моцнае жаданне сесці ў які-неб з іх і ўкаціць далёка далёка пад грукат колаў.. доўга пазіраць у кропку, дзе толькі што знік апошні вагон..
зусім пусты перон і зацікаўлена-недаверлівы позірк машыніста.
зусім пусты вакзал. прыемны куток супакаення сярод гэтай святочнай мітусні. прыемны.
а цягнікі - асобая філасофія.
''цела Джэйн'' было дастаўлена паспяхова і ў добрым стане. і са смачным тортам зраніцы.
а ноч па традыцыі долі разам з рыжым эстонцам і ціхімі гутаркамі ''за жыццё''
butterfly
асенні Піцер. колеры.
сонечны ранак.
наперад. рука аб руку.
спакой. цёплы шалік.
Нева. парк. шмат лістоты.
не злічыць колькасць адценняў.
ні гуку..
прачынаецца горад.
***
заснежны Кіеў. мноства шыльд.
шмат людзей. мітусня.
холад і файныя пальчаткі.
вочы ў вочы.
саграваючы позірк.
цэлы сусвет
у вачах падобных да кавы.
за сотні км ад дому.
так утульна, так добра..
***
........................
куды ж паедзем гэтай ноччу, а ?
butterfly
20-Снж-2009 12:14 am - ёхохо
і бутэлька рома
усё жыццё - адзін вялікі жарт. часам вельмі смешны і камічны. часам жа злы і нядобры. але гэта ўсяго та жарты. за аднім ідзе другі. калі ўсё ў жыцці ўспрымаць як жарты, успрымаць як мага лягчэй, то і жыць таксама нашмат лягчэй, прыемней і цікавей!

цудоўны дзень. зарад пазітыву якім напіталася на 'Цёплым канцэрце' ніяк не згасае. і гэта мега!! =)
butterfly
10-Снж-2009 10:29 pm - мабілачка
сёння дайшлі лапы каб перакінуць усе фоткі з моба.. і чаго там толькі не былооо..
звычайна здымала мобам калі на фоціку батарэі сядалі, ці на працы калі влом было ісці за ім а дзеткі вытваралі што-неб цікавае, ці калі яго з сабой не было.. ну і гд. а потым адразу ж забывалася. карацей там апынуліся розныя-розныя здымкі зробленыя сто ерс эгоў.

вось гэты зроблена ў спыненай машынке падчас 1-ай мегавандроўкі. на здымку Юліны чароўныя акуляры з дапамогай якіх машынкі нас заўважалі і тэрмінова спыняліся


тык )
butterfly
9-Снж-2009 06:58 pm - Snowfall
мммм зіма якая ж ты файная і прыгожая !
якія вялікія пухнатыя падаюць за акном. і смачныя.
і хутка растаюць на далоні. і знікаюць.
зіма, я ўсю восень цябе чакала!!


так, пад катам фоткі. неверагодна, але там насамрэч фоткі. якія-ніякія, але я ўзяла ў лапы фоцік і гэта ўжо прагрэс )
butterfly
9-Снж-2009 06:44 pm - йохоу!
я здала вышку!!!!!!!! з n-най спробы але адмучалася нарэшце. так лёгка адразу стала..
прыношу падзякі ўсім хто прымаў удзел у гэтай справе і дапамагаў найтмарам прагрызаць гранітную сцяну навукі!
butterfly
7-Снж-2009 11:25 pm - SnoW !!
файна ўночы блукаць па заснежаным вулачкам Менску з кубачкам гарачага шакаладу..)
дарэчы пасябравала з кава-аўтаматам О_о
і прышпільна кідацца ў сябе снежкамі
butterfly
30-Ліс-2009 10:02 pm - апошні дзень восені

вынікі.. усё ж па шэрасці ёй не было роўных. але недзе ў сярэдзіне быў адзін цудоўны вечар у які я ўсё ж такі пашаргацела лісцем.
зіма, я чакаю снега
butterfly

суботняя вылазка за пыльны надакучыўшы горад. тое што дохтар прапісаў
не даставала фоцік ужо з месяц з-за прычыны адсутнасці аб'ектаў. і вось зараз зразумела што фоткаць развучылася ўшчэнт..
паехалі )
butterfly
19-Ліс-2009 08:42 pm - а думала больш будзе
Ваш психологический возраст - Результаты теста

Ваш психологический возраст равен 26.

Вы находитесь на стадии полным сил и настало время реализовать свои самые сокровенные планы и мечты!
Пройти "Тест на определение психологического возраста" здесь


мне 26 а я яшчэ не замужам *WALL*
butterfly
17-Ліс-2009 07:22 pm - 2012


паглядзела такі.. чорт, мне і так жудасы сняцца кожнай ноччу, а пасля гэтага ўвогуле не пасну..
страшнааа(((
butterfly
16-Ліс-2009 08:01 pm - ФРУ КАС НІК !!!
сезон нарэшце адчынены і маімі лапамі ;)
butterfly

Рэклама

Наладка
This page was loaded Лют 10 2010, 3:39 pm GMT.